Пiнскiя iдэолагi забаранiлi сустрэчу з гiсторыкам Алесем Краўцэвiчам

Пiнскiя iдэолагi забаранiлi правядзенне запланаванай сёння, 2 красавіка на 15.00, творчай сустрэчы з гiсторыкам Алесем Краўцэвiчам.



800px_aliaksandr_kraucevicz_belarussian_historian_in_minsk_belarus_2013_ad.jpg

Сустрэча мела адбыцца у Пiнскай цэнтральнай гарадской бiблiятэцы i была узгоднена з кiраунiцтвам бiблiятэкi, паведамляе старонка “Гарадзенскай бібліятэкі” ў сацыяльнай сеткі Facebook.

Паводле паведамлення, неафiцыйная прычына забароны — «апазiцыйнасць» гiсторыка.

Алесь Краўцэвіч — археолаг, гісторык-медыевіст, аўтар манаграфіі пра ўзнікненне ВКЛ. Скончыў гістфак БДУ (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999). Працаваў прарэктарам ГрДУ (1994—1995). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце Кракава (1996—1997). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999).

Даследуе сярэднявечную гісторыю Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар 8 навуковых і навукова-папулярных кніг. Старшыня выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах».