Полацк: Дзясяты суд за незалежнасць, але ці апошні?

Суд Полацка і Полацкага раёна 2 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу прафсаюзнага актывіста Міколы Шараха, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Мікола Шарах

Мікола Шарах

Пастанова — штраф у памеры 15 базавых велічынь.

4 студзеня дзесятак актывістаў сфатаграфаваўліся з літарамі на аркушах паперы, склаўшы слова “Незалежнасць”. Сведкаў-міліцыянтаў на “фотасесіі” не было, і пошукі распачаліся пасля таго, як фотаздымкі трапілі ў сацыяльныя сеткі, а адтуль — у незалежныя СМІ.

 

Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Полацку 4 студзеня. Фота з Facebook

Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Полацку 4 студзеня. Фота з Facebook

На працягу студзеня былі аштрафаваныя Святлана Аглушэвіч, Яўген Парчынскі, Вячаслаў Парчынскі, Юрый Касач, Ігар Валяеў і Андрэй Зуеў — яму прысуджаны самы вялікі штраф памерам 30 базавых велічынь (810 рублёў).

20 лютага суд вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Яўгена Вільскага і Анатоля Пракапенку, прысудзіўшы абодвум па 10 базавых велічынь штрафу.

25 лютага суддзя Віктар Баліка аштрафаваў палачаніна Вячаслава Бойку на 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Праваабаронцам вядома, што пратакол правапарушэння, які быў складзены паводле артыкула 23.34 КаАП на Віктара Стукава, суд вярнуў у райаддзел міліцыі на дапрацоўку.

 

agulnija_lichby.jpg

spring96.org