Праціўнікі акумулятарнага завода чарговы раз сабраліся на акцыю
Некалькі дзясяткаў людзей у Брэсце чарговы раз выйшлі ў знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода. Яны збіралі подпісы пад зваротам у расійскі кансулят.
Распавялі самі жыхары горада:
– Зараз збіраем подпісы, напісалі заяву ў расійскі кансулят, што ў іх ёсць такі прафесар Фрыдман, які дапускае дзіўныя выказванні ў адносінах да завода. Спачатку запусцім вытворчасць — а потым паглядзім.
– Нашыя ўлады разам з працаўнікамі АйПауэр хочуць запусціць гэты завод. Пры гэтым дзейнічаюць вельмі ціха. Тут яшчэ яны далучылі нейкіх навукоўцаў расейскіх, Фрыдмана такога. Каб гэты прадстаўнік зрабіў высновы.
Праз расійскага консула грамадскія актывісты будуць дамагацца публічных выбачэнняў за свае выказванні. У прыватнасці, прафесар Кірыл Фрыдман прапанаваў запусціць завод і паглядзець, якія наступствы атрымаюцца.
racyja.com