Пракуратура Германіі раследуе датычнасць уладаў Беларусі да перапраўкі нелегалаў у ЕС

Пракуратура Германіі расследуе магчымую датычнасць уладаў Беларусі да перавозкі нелегальных мігрантаў у краіну, паведамляе газета Bild са спасылкай на ўласныя крыніцы.

4_w_993_q_high_c_0.bild.jpg

Нямецкія следчыя мяркуюць, што «з дапамогай перавозкі мігрантаў, арганізаванай на дзяржаўным узроўні» Аляксандр Лукашэнка нібыта «хоча шантажаваць Еўропу з мэтай зняцця санкцый».

Са жніўня праз Беларусь нелегальна ўехала ў Германію амаль 4 тысячы іншаземцаў. У тым ліку толькі за першы тыдзень кастрычніка ў краіну прыбылі 1183 нелегала. Гэта пераважна грамадзяне Сірыі і Ірака, якія маюць беларускія студэнцкія візы, піша выданне.

Уцекачы трапляюць у Германію галоўным чынам праз мяжу з Польшчай, якую ім дапамагаюць перасякаць беларускія памежнікі. Паводле інфармацыі Bild, мігранты плацяць Мінску за «дзяржаўны кантрабандны ўвоз» да 4 тысяч еўра.

Абстаноўка ў цэнтры першаснага прыёму мігрантаў у Айзенхютэнштадте (Брандэнбург) на мяжы з Польшчай настолькі напружаная, што тут ужо ўстаноўлены зімовыя намёты, паведамляе газета.
Паводле «Еўрарадыё».