Польшча выклала відэа, на якім, як сцвярджаецца, беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам
У Польшчы кажуць, што беларускі бок прывозіць мігрантаў да мяжы на грузавіку. У Тwitter польскай памежнай службы сёння было апублікаванае відэа, якое суправаджалася каментаром.
![clip_8.jpg clip_8.jpg](/img/v1/images/clip_8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Беларускія службы падчас арганізацыі незаконнага
перасячэння мяжы. Замежнікаў прывозяць да аб'ектаў былога беларускага памежнага
паста. Тут чакаюць далейшых інструкцый ад службаў», — гаворыцца ў каментары.
На відэазапісе бачная памежная паласа з калючым дротам,
далей камера фіксуе непадалёк нейкія будынкі, грузавік, чалавека ў форме і
людзей у цывільным, якія знаходзяцца ля будынка і выгружаюцца з кузава аўто.
Нагадаем, за мінулыя суткі на польска-беларускай мяжы зафіксавалі 553 спробы незаконнага пераходу.Паводле reform.by.