Польшча зноў распавяла аб начных стрэлах з боку Беларусі
Польшча заявіла аб начных стрэлах мінулай ноччу на мяжы з Беларуссю.
«Патрулі афіцэраў і жаўнераў паведамілі, што мінулай
ноччу на беларускім баку ў раёне мяжы з Польшчай зноў пачуліся
стрэлы», — гаворыцца ў сённяшнім паведамленні польскай памежнай службы ў
Twitter.
У Дзяржпамежкамітэце Беларусі сітуацыю пакуль не
каментавалі.
Нагадаем, учора сакратар памежнай службы Польшчы Ганна
Міхальская паведаміла, што польскіх жаўнераў, якія патрулююць мяжу разам з
памежнікамі, напярэдадні абстралялі з беларускага боку. У беларускім
Дзяржпамежкамітэце адмаўляюць, што факт абстрэлу меў месца і называюць
абвінавачанні польскага боку галаслоўнымі.
Паводле reform.by.