На мяжы з Польшчай рэкордная колькасць мігрантаў. Ірак зноў прыпыніў авіязносіны з Беларуссю
Польскія памежнікі працягваюць ахоўваць дзяржаўную мяжу ва ўзмоцненым парадку. Гэтаму ёсць падставы — колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы павялічылася, піша «Свабода».
![42eaeec7_bbcb_4a77_8ad0_e5d53c8ab77e_w1023_r1_s.webp 42eaeec7_bbcb_4a77_8ad0_e5d53c8ab77e_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/42eaeec7_bbcb_4a77_8ad0_e5d53c8ab77e_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На мяжы Польшчы з Беларуссю польскія службы 9 кастрычніка
не дазволілі адбыцца рэкорднай колькасці нелегальных пераходаў мяжы — было 739
такіх спробаў. Папярэдняй найвышэйшай лічбай было 667 спробаў 6 кастрычніка.
За 9 кастрычніка польскія памежнікі затрымалі 6 мігрантаў,
усе яны з Іраку. За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі яшчэ 15 чалавек,
сярод іх адзін грамадзянін Польшчы і адразу пяцёра грамадзян Грузіі.
Тым часам Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Іраку на патрабаванне ўраду сваёй дзяржавы ў другі раз прыпыніла авіяспалучэнне з Беларуссю. Усе рэйсы адкладзеныя да адмысловага распараджэння.