Палякі паказалі, як беларускія памежнікі «не заўважаюць» мігрантаў-нелегалаў (відэа)
Польская памежная служба апублікавала новае відэа з мяжы: на ім бачна, як беларускія вайскоўцы ходзяць міма груп нелегальных мігрантаў, не звяртаючы на іх ніякай увагі.
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/b1e99cb6fbc8558dcfebc74c83890.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
«Беларускія службы дэманструюць, як прадухіляць нелегальную міграцыю», — каментуюць дзеянні калег польскія памежнікі. Палякі дадаюць, што яшчэ летась мяжа ахоўвалася сумесна, а цяпер у беларускіх афіцэраў іншыя задачы і загады.
Паводле «Нашай Нівы».