Пратэстоўцы прымусілі ўлады Чыкага прыбраць помнікі Калумбу

Пасля ўказа Трампа аб пакаранні за знос пратэстоўцы больш не чапаюць помнікі, але прамушаюць прыбіраць іх улады. У Чыкага прыбралі два помнікі Калумбу.

 Фота: chicago.suntimes.com

 Фота: chicago.suntimes.com

Улады Чыкага (ЗША) праз пратэсты вырашылі прыбраць з гарадскога парку помнік Хрыстафору Калумбу, паведамляе korrespondent.net

Тыдзень таму ў парку адбыўся сілавы канфлікт пратэстоўцаў з паліцыяй, у выніку якога былі затрыманыя 12 чалавек, пацярпелі 18 супрацоўнікаў паліцыі.

Як паведамляе тэлеканал NBC Chicago, іншы помнік Калумбу, размешчаны ў Чыкагскім раёне Маленькая Італія, таксама быў прыбраны мэрыяй.

"Улады горада Чыкага — у адпаведнасці з распараджэннем мэра Лайтфут — часова прыбралі статуі Хрыстафора Калумба ў Грант-парку і парку Арыга... Гэтая мера звязаная з імкненнем забяспечыць грамадскую бяспеку і захаваць бяспечныя ўмовы для інклюзіўнага і дэмакратычнага грамадскага дыялогу пра сімвалы нашага горада", — гаворыцца ў заяве офіса мэра.

Нагадаем, масавыя беспарадкі і пратэсты супраць расавай няроўнасці і самавольства паліцыі здарыліся  ў многіх раёнах ЗША з-за смерці ў Мінеапалісе (штат Мінесота) пасля затрымання паліцыяй афраамерыканца Джорджа Флойда.

Затым у шэрагу гарадоў пратэстоўцы пачалі зносіць помнікі розным гістарычным постацям, у тым ліку дзеячам Канфедэрацыі, якая аб'ядноўвала штаты рабаўладальніцкага поўдня падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861–1865), а таксама мараплаўцу Хрыстафору Калумбу, які адкрыў для еўрапейцаў Новы Свет.

Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдаў указ пра пакаранне за знос помнікаў, а ў канцы чэрвеня абвясціў заканчэнне вайны з помнікамі.