ЗША. Сцеражыся вавёркі!
Як вядома, ЗША ўтрымліваюць сусветнае лідарства па маштабе эпідэміі каронавіруса з прыкладна 70 тысячамі інфікаваных штодня.

Фота Matt Cardy / Getty Images
Аднак сітуацыя можа быць яшчэ горшай з-за навінаў са штату Каларада. Тут мясцовая вавёрка дала станоўчы вынік на бубонную чуму. Тэст на чуму, які быў зроблены жывёле, засведчыў станоўчы вынік 11 ліпеня ў горадзе, што недалёка ад Дэнвера (сталіца штата).
Ці варта казаць, што інфармацыя выклікала асцярогі з нагоды магчымай успышкі хваробы, на фоне якой цяперашні вірус — проста дробязь. Бубонная чума забіла ў XIV стагоддзі да 200 мільёнаў чалавек. «Чорная смерць» дагэтуль лічыцца самай страшнай пандэміяй у гісторыі чалавецтва. Акрамя таго, два чалавекі памерлі ў Каларада ад чумы ў 2015 годзе.
Чаму менавіта каларадскія вавёркі з’яўляюцца пераносчыкамі небяспечнай хваробы, не паведамляецца. Так ці інакш, Сусветная арганізацыя аховы здароўя класіфікавала бубонную чуму як хваробу з прыкладна 1000–2000 выпадкаў на год.
Паводле брытанскай прэсы