Праваабаронца Віктар Сазонаў — на волі
Гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў выйшаў з ізалятара, паведамляе «Наша Ніва». Аднак у яго статус падазраванага.

Віктара Сазонава выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску аб нявыездзе вечарам 15 ліпеня, напісаў Уладзімір Хільмановіч.
Яго затрымалі 14 ліпеня ў ліку іншага дзясятка праваабаронцаў па крымінальнапй справе, дзе фігуруюць два артыкулы – 342 і 243.