Праваабаронцу Сяржука Сыса выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
Праваабаронцу «Вясны» і журналіста Сяржука Сыса, затрыманага ўчора ў межах крымінальнай справы, вызвалілі сёння пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе тэлеграм-канал «Вясны».
![siarjuk_sys_1024x768.jpg siarjuk_sys_1024x768.jpg](/img/v1/images/siarjuk_sys_1024x768.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, што таксама сёння быў вызвалены іншы праваабаронца — Васіль Палякоў з Гомеля, прычым без прад’яўлення
абвінавачання.