Праваабаронцаў падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі

Гомельская міліцыя праводзіць праверку па факце распаўсюджвання парнаграфіі з IP-адраса офіса гомельскіх дэмакратаў.

Леанід Судаленка

Леанід Судаленка


Праваахоўнікі правялі апытанне некалькіх жыхароў дамоў, якія мяжуюць з апазіцыйным цэнтрам па вуліцы Палеская, 52. Міліцыянтаў цікавіць магчымасць адпраўкі матэрыялаў парнаграфічнага характару з дапамогай Інтэрнэту.
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка заўважае, што такія дзеянні міліцыі могуць мець на мэце дыскрэдытацыю апазіцыйнага асяродку.
— Заходзілі да суседзяў, яны пацвердзілі, што іх апытваў не ўчастковы, а оперупаўнаважаны, а гэта ўжо больш сур’ёзна. Цікавіўся ў суседзяў усімі, хто працуе ў офісе, пытаўся, ці маецца оргтэхніка, ці карыстаемся Інтэрнэтам. То бок, усё гэта адбывалася ў рамках пэўных працэсуальных нормаў.
Леанід Судаленка накіраваў у міліцыю адпаведны ліст, у якім просіць патлумачыць дзеянні праваахоўнікаў.
Паводле Радыё Рацыя