Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову перавялі ў мінскае СІЗА на Валадарскага

Пра гэта паведамляе Свабода.

photo_2020_09_19_18_56_24.jpg

Марфу Рабкову затрымалі ўвечары 17 верасьня ў Менску ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці). Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю (ГУБАЗіК). Крымінальную справу вядзе Ўпраўленьне сьледчага камітэту па Менску.
Днём 18 верасьня стала вядома, што Марфа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Цяпер Рабкову перавял (https://svabod1.azureedge.net/a/30847388.html)і ў сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску