У МУС накіравана заява аб завядзенні крымінальнай справы за выкраданне Марыі Калеснікавай

Пра гэта паведамляе Свабода.

kalesn.jpg

Заява сябра прэзідыюма Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай аб завядзеньні крымінальнай справы па факце яе выкрадання і пагроз накіраваная ў МУС Беларусі для праверкі, паведамілі ў штабе экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.
Сябру прэзідыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву невядомыя затрымалі 7 верасня, яе хацелі сілком вывезці ва Ўкраіну, але на мяжы яна парвала свой пашпарт.
9 верасня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калеснікава арыштаваная па справе аб закліках да захопу ўлады. Яе адвакат сказала, што сама Калеснікава расцэньвае тое, што адбылося з ёй як выкраданне. Цяпер яна знаходзіцца ў Следчым ізалятары ў Жодзіна.
10 верасня адвакатка перадала ў Следчы камітэт заяву падабароннай аб завядзенні крымінальнай справы па факце выкрадання і пагроз яе жыццю.