Праваабаронцы прызналі Алеся Капуцкага палітвязнем

Колькасць палітвязняў зноў павялічваецца. Сёння, 19 студзеня, яшчэ адным палітвязнем прызнаны праваабаронца Алесь Капуцкі.

ales_kapucki.jpg

У сумеснай заяве прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці адзначаецца, што цяпер заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму адвольна выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі ў мэтах барацьбы з іншадумствам і свабодай выказвання меркаванняў, а гэта з'яўляецца недапушчальным у дэмакратычным грамадстве.

Праваабаронца Алесь Капуцкі быў затрыманы 17 снежня 2021 года і тры разы запар пакараны адміністрацыйным арыштам за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. На гэты момант ён знаходзіцца ў зняволенні больш за 30 сутак.


Практыка асуджэння адразу да некалькіх адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць выступала з заявамі з асуджэннем падобнай практыкі”, — адзначаюць праваабаронцы. Яны ў сваёй заяве таксама дадаюць, што арышт Алеся Капуцкагаяны звязваюць “з пераследам вядомага ў сваім рэгіёне праваабаронцы за шматгадовую дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека і асноўных свабод”.

Усе пакараныя адміністрацыйным арыштам за рэалізацыю сваіх прызнаных міжнароднай супольнасцю правоў і свабод, у тым ліку Алесь Капуцкі, прызнаюцца намі палітычнымі вязнямі на перыяд іх ізаляцыі”, — гаворыцца ў заяве.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выказваюць свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Алеся Капуцкага і патрабуюць адмяніць вынесеныя ў дачыненні да яго судовыя пастановы і спыніць  адміністрацыйны працэс.

У сваёй заяве яны таксама патрабуюць спыніць рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў, іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў, ды неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.