Пасля 30 сутак арышту не выйшаў на волю праваабаронца Алесь Капуцкі
Мужчыну затрымалі 17 снежня ў Маладзечне, і яму ўжо два разы давалі па 15 сутак.

Адразу пасля
затрымання на Капуцкага склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП
(«Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»), а потым арыштавалі на 15 сутак.
1 студзеня Алесь
мусіў выйсці на волю, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над
праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
Учора Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага зноў не адбылося.
Паводле «Нашай Нівы».