Праваабарончы сайт «Гарадзенская вясна» і шэраг тэлеграм-каналаў абвешчаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

Сайт гродзенскіх праваабаронцаў «Гарадзенская вясна» і іншыя іх рэсурсы трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Як вынікае з абноўленага спісу, рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай прыняў Ленінскі суд Гродна 5 лістапада гэтага года.

u_roskomnadzora_pretenzii_k_myscore.jpg


Акрамя самога сайта прызналі экстрэмісцкімі ўліковыя запісы «Гарадзенскай вясны» ў сацыяльных сетках «Укантакце» і Facebook, а таксама мікраблог у Twitter, піша REFORM.by.

Таксама беларускія ўлады абвясцілі экстрэмісцкай каля дзясятка тэлеграм-каналаў. У прыватнасці, экстрэмісцкімі прызнаныя тэлеграм-каналы/чаты «Партызанскі 97%», «МДЛУ За Свабоду», «Чижовка 97% — Чыжоўка97!», «Алтайская», «Чорная кніга Заводскага», «Ангарская 97%», «Чат: Партызанская станцыя метро», «Вольная Лошыца», «Вольная Лошыца-чат», «непамяркоўныя», паведамляе АФН.