Праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Пуціна (відэа)
Увечары 18 верасня праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Уладзіміра Пуціна.

Як інфармуе Радыё Свабода, акцыю правяла расійская арганізацыя “Нацыянальна-вызваленчы рух”. У нашай краіне яна незарэгістраваная. У аўтакалоне налічвалася сем аўтамабіляў. Яны былі аздобленыя сімволікай згаданай арганізацыі, георгіеўскімі стужкамі, выявамі расійскага прэзідэнта. Ніякіх перашкодаў на шляху свайго праезду аўтакалона не сустрэла.
Як вядома, “Нацыянальна-вызваленчы рух” падтрымлівае анэксію Расіяй Крыма, прарасійскіх баевікоў на Данбасе. Мэтай аўтапрабегу "Вялікая Расія” заяўлены збор гуманітарнай дапамогі жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей.
