«Гэта добра, што Расія праводзіць манеўры каля польскай мяжы»
Былы міністар нацыянальнай абароны Польшчы лічыць, што такім чынам яна нагадвае, што Захад не павінен ёй давяраць.
Былы міністр нацыянальнай абароны Польшчы Тамаш Сямоняк сказаў, што пагрозай для Захаду не з’яўляюцца самі вучэнні “Захад-2017”, але імперская палітыка расійскіх уладаў.
Дэпутат “Грамадзянскай платформы пракаментаваў выказванне старшыні Ваеннага камітэту NATO генерала Пэтра Павэля, які сказаў, што расійска-беларускія манеўры могуць аказацца “сур’ёзнай падрыхтоўкай да буйной вайны”.
У эфіры Польскага радыё Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) падкрэсліў, што расійска-беларускія вучэнні з’яўляюцца для NATO заклікам быць пільным.
Паводле Сямоняка, парадаксальна, але гэта добра, што Расія арганізуе манеўры каля польскай мяжы. Такім чынам яна нагадвае, што Захад не павінен ёй давяраць.
Былы міністр нацыянальнай абароны Польшчы падкрэсліў, што нельга забываць, што ў нашай частцы свету ёсць дзяржава, якая не вагаецца прымяняць сілу.