Праз ажыятажны попыт на грэчку ў Расіі кошт на яе можа падскочыць і ў Беларусі

Прычыны дзве — падзенне расійскага рубля і неўраджай на грэчку.



koszty_greczka.jpg

Хоць улады Расіі даказвалі, што неўраджаю грэчкі няма, у крамах назіраецца ажыятажны попыт, а кошты падскочылі, у некаторых рэгіёнах нават удвая.
У Алтайскім краі — асноўным рэгіёне вырошчвання грэчкі ў Расіі — ураджай аказаўся на чвэрць ніжэйшы за леташні з прычыны дрэннага надвор'я ўвосені. Гэта выклікае зніжэнне прапановы. Плюс да таго падзенне расійскага рубля на 40% за год спрыяе росту коштаў.
У выніку кошт грэчкі ў крамах вырас з 30 да 45 расійскіх рублёў, а ў некаторых рэгіёнах дасягнуў 70—100 рублёў, паведамляюць расійскія СМІ.
Рост коштаў закране і Беларусь. Хоць наша краіна ў апошнія гады вырошчвае ўсё больш гэтай культуры, і крупы вырабу Скідзельскага і Гомельскага камбінатаў хлебапрадуктаў займаюць вялікую частку рынку, частку грэцкіх крупаў Беларусь імпартуе з Расіі і Кітая.
У апошні год грэчка каштавала ў Беларусі стабільна менш чым 10 тысяч за пакет.
nn.by