Прысуд у справе Ціханоўскага могуць агучыць 10 лістапада

Як паведамляе Радыё Свабода, у лісце, датаваным 27 кастрычніка, Сяргей Ціханоўскі напісаў: «Праз два тыдні мяне ўжо асудзяць».

cihanouski_sud.jpeg_3.jpeg

Мяркуецца, што 10 лістапада будзе вынесены прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову.
Палітзняволены абураны тым, што яго адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад справы.
«Выдаленне адваката якраз перад судовымі спрэчкамі парушае маё права на абарону, нават пазбаўляе мяне абароны. Бо, апроч гэтага, яшчэ і суд закрыты і я не магу ані сведак запрасіць, ані доказы далучыць да справы. Наталля абараняла мяне з самага пачатку, больш за 500 дзён, і цяпер нават у фінале ёй не далі выступіць. Я ў шоку ад такой несправядлівасці! Памятаю канец стрыму ў Астраўцы — вельмі трапна», — напісаў у лісце Ціханоўскі.
У канцы стрыму з Астраўца Сяргей Ціханоўскі сказаў: «На каждый роток не накинешь платок».
Ён піша, што ні аб чым не шкадуе і чакае перамен да лепшага.
«Чалавек можа вытрываць і перацярпець усё, што магчыма, да самой смерці. А смерць непазбежная. Калі ты гэта ведаеш — ты нічога не баішся. Калі ты гатовы кожны дзень, то чым цябе можна напалохаць? Калі ты робіш тое, што мусіш, то што цябе можа спыніць?» — зазначыў палітвязень.
У сваім лісце Ціханоўскі таксама працытаваў радкі Байрана:
«Но тот, кто знал, за что с судьбою бьётся,Пусть бой проигран, духом не сдаётся».