
Фота Аляксандра Васюкевіча
Адзначым, што напрыканцы разгляду справы бакі сышліся ў гатоўнасці да прымірэння. Вольга Калацкая сказала, што яна «ўсё ж парушыла фізічныя межы» пацярпелага і таму «просіць прабачэння». Азаронак прыняў прабачэнні.
Аднак супраць такога фіналу выступае бок абвінавачвання. Старшы памочнік пракурора Валерыя Таратынка запрасіла ў суду для Вольгі Калацкай абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 16-й гадзіне, паведамляе «Вясна».