Прызначаныя тры эксперты ААН, якія будуць фіксаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі
Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэле абвясціла сёння аб прызначэнні трох экспертаў высокага ўзроўню па выяўленні фактаў парушэнняў правоў чалавека, паведамляе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Экспертамі прызначаныя Карынна Маскаленка (Расія), якая будзе выконваць абавязкі старшыні, С'юзан Базілі (Канада) і Марка Міланавіч (Сербія).
Іх задача будзе — збіраць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама кансалідаваць, захоўваць і аналізаваць доказы парушэнняў правоў чалавека з мэтай прыцягненьня памагатых рэжыму да адказнасці, удакладняе Франак Вячорка.
Раней Святлана Ціханоўская падтрымала рэзалюцыю Рады па правах чалавека ААН аб стварэнні адмысловага мандату і экспертнай групы па Беларусі, а таксама сустрэлася ў Жэнэве з прадстаўнікамі Вярхоўнага камісара.