Пуцін: Работы на пляцоўцы Беларускай АЭС ідуць з апярэджаннем графіка
"Найважнейшым сумесным інвестыцыйным праектам" назваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі.
"Работы на пляцоўцы электрастанцыі ідуць з апярэджаннем графіка", — заявіў ён 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу паводле вынікаў пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай
дзяржавы.
Паводле слоў Пуціна, якія прыводзіць прэс-служба Крамля, першы блок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020-м. "Гэта
вялікая інвестыцыя расійская, яна складзе да 10 млрд. долараў ЗША", — падкрэсліў прэзідэнт РФ.
"Набірае абароты працэс стварэння тэхналагічных альянсаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін, што мне ўяўляецца асабліва важным, — сказаў ён. — Пачата
фарміраванне холдынга "Расбелаўта", у які ўвойдуць лідары расійскага і беларускага аўтапрамаў КамАЗ і МАЗ".
"Поўным ходам" ідзе стварэнне сумеснай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі на аснове расійскай сістэмы ГЛАНАСС з наземным комплексам кіравання ў Мінску.
Расія і Беларусь "будуць сумесна працаваць у інтарэсах даследавання і асваення Антарктыкі, толькі што падпісана адпаведнае пагадненне". "Гэты прынцыпова новы кірунак у
нашым узаемадзеянні, які мае адначасова і экалагічнае, і навуковае, і эканамічнае вымярэнне", — заявіў Пуцін.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН