Рахункі страхавой кампаніі «Кентаўр», дзе былі ператрусы, заблакавалі

Рахункі страхавой кампаніі «Кентаўр», дзе ў чацвер, 11 чэрвеня, прайшлі ператрусы, заблакавалі. Пра гэта FINANCE.TUT.BY распавёў дырэктар кампаніі Сяргей Прахорчык. Кампанія не можа разлічыцца з кліентамі. Паводле яго слоў, ніякіх тлумачэнняў «Кентаўр» пакуль не атрымаў.

0z5a9586_novyj_razmer.jpg

Рахункі «Кентаўра» былі заблакаваныя яшчэ ў пятніцу.
— Мы нанялі адвакатаў, спрабавалі нешта высветліць, запатрабаваць, каб рахункі размарозілі, але пакуль ніяк не можам паўплываць на сітуацыю. Якіх-небудзь тлумачэнняў нам так і не далі. Цяпер нам не даюць разлічвацца з людзьмі, і гэта дрэнна, — сказаў Сяргей Прахорчык.
Ператрусы прайшлі ў двух офісах кампаніі ў чацвер, 11 чэрвеня. Пасля іх дырэктар распавядаў, што ў іх канфіскавалі дакументы па фарміраванні статутнага фонду, пратакол сходу акцыянераў, базу па бухуліку, два працоўныя ноўтбука, два тэлефоны. Нікога нікуды не выклікалі і не дапытвалі, абвінавачванняў не прад'яўлялі.
— З Белгазпрамбанкам у нас добрыя працоўныя адносіны, аснову якіх складае дамова на разлікова-касавае абслугоўванне. Мы супрацоўнічаем з імі шмат гадоў, але, акрамя гэтага, супрацоўнічаем яшчэ з 13 банкамі, — казаў Сяргей Прахорчык.
Нагадаем, у чацвер, 11 чэрвеня, ператрусы таксама прайшлі ў галоўным офісе Белгазпрамбанка і кампаніях «ПрыватЛізінг», «Кампары».
Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў дзве крымінальныя справы: па арт. 235 КК (Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры) і арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Вядома, што па справе затрыманыя 15 чалавек: топ-менеджэры Белгазпрамбанка з ліку кіраўнікоў першага звяна, а таксама былыя супрацоўнікі банка, якія цяпер працуюць у разнастайных камерцыйных структурах.