Танкавая брыгада, якая ваявала супраць Украіны, адправілася ў Беларусь?
У вучэннях «Захад-2017» будуць удзельнічаць каля 3 тысяч расейскіх вайскоўцаў і 280 адзінак тэхнікі. Інтэрнэт-следчыя амерыканскага стратэгічнага цэнтру Atlantic Council выявілі, што як мінімум часткова гэта будуць жаўнеры, якія ўжо ваявалі на чужой тэрыторыі — супраць Украіны ў 2014 годзе.
![sled-vzayt.livejournal.com sled-vzayt.livejournal.com](/img/v1/images/163426_original.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адкрытым доступе была інфармацыя пра тое, што ў вучэннях прымуць удзел часткі 1-й гвардзейскай танкавай арміі Узброеных сіл Расеі — пра гэта яшчэ ўвесну паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
У пачатку жніўня ў сацыяльных сетках сталі зʼяўляцца сведчанні расейскіх вайскоўцаў пра падрыхтоўку да адпраўкі ў Беларусь, адзначае супрацоўніца Atlantic Council’s Digital Forensic Research Lab Ніка Аляксеева.
Адзін з жаўнераў яшчэ 11 жніўня пакінуў на сваім акаўнце «Вконтакте» паведамленне «Да Беларусі гатовыя. Адзін дзень да адпраўкі».
![1kwgvwyfgvvk1hbmhaexceq.png 1kwgvwyfgvvk1hbmhaexceq.png](/img/v1/images/1kwgvwyfgvvk1hbmhaexceq.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фотаздымак пазначаны геатэгам вёскі Муліна Валадарскага раёну Ніжагародскай вобласці Расеі, дзе знаходзіцца база 6-й асобная танкавая брыгада (вайсковая частка 54096). З восені 2014 году гэтае падраздзяленне ўваходзіць у склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі.
![1m4oc6a4u_dpj7pbxqlhclw.png 1m4oc6a4u_dpj7pbxqlhclw.png](/img/v1/images/1m4oc6a4u_dpj7pbxqlhclw.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Танкі і апазнавальныя знакі 6-й брыгады
А яшчэ ў гэтым годзе 6-я брыгада ваявала супраць Украіны — ратавала ад поўнай паразы войскі так званых ДНР і ЛНР. Пра гэта сведчыць інтэрнэт-расследаванне блогера http://sled-vzayt.livejournal.com, апублікаванае яшчэ ў 2015 годзе.
![154608_original_e1503655255599.jpg 154608_original_e1503655255599.jpg](/img/v1/images/154608_original_e1503655255599.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Блогер знайшоў амаль 20 асабістых акаўнтаў вайскоўцаў брыгады па фота, зробленым у палявым лагеры ў Растоўскай вобласці ў верасні 2014 году.
![155028_e1503655321642.jpg 155028_e1503655321642.jpg](/img/v1/images/155028_e1503655321642.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён звязаў пастаянныя тактычныя знакі з баявой тэхнікі брыгады з часовымі тактычнымі знакамі, калі тэхніка была перафарбаваная для вайны супраць Украіны.
![159_e1503655379657.jpg 159_e1503655379657.jpg](/img/v1/images/159_e1503655379657.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![160425_original_e1503655443144.jpg 160425_original_e1503655443144.jpg](/img/v1/images/160425_original_e1503655443144.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тыя ж людзі і танкі з часовым знакам — белым кругам
Брыгада мела ў 2014 годзе і цяпер мае на ўзбраенне танкі Т-72Б3. Гэтая мадыфікацыя была распрацаваная ў Расеі ўжо пасля развалу Савецкага Саюзу, таму такіх танкаў не было ў украінскай арміі.
Баявыя страты
Падчас баёў з украінскай арміяй у жніўні 2014-га года брыгада зазнала страты. 26 жніўня зʼявілася інфармацыя пра гібель двух жаўнераў брыгады. Пост з фота зрабіў Дзмітрый Гарбачоў, які сам служыў у падраздзяленні.
![Гарбачоў з танкам з тактычным знакам 6-й асобнай танкавай брыгады Гарбачоў з танкам з тактычным знакам 6-й асобнай танкавай брыгады](/img/v1/images/111_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гарбачоў з танкам з тактычным знакам 6-й асобнай танкавай брыгады
![222_3.jpg 222_3.jpg](/img/v1/images/222_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пост пра гібель калегі са службы
Тое ж робіць і іншы жаўнер 6-й брыгады.
![333_1.jpg 333_1.jpg](/img/v1/images/333_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
28-га жніўня ў каментарах да іншага паста Андрэй Фралоў сам напіша, у чым справа.
![3444_1.jpg 3444_1.jpg](/img/v1/images/3444_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абодва забітыя служылі ў 6-й танкавай брыгадзе. Прычым фота магілы аднаго з іх нават патрапіла ў артыкул The New York Times пра патаемныя пахаванні расейскіх жаўнераў, якія загінулі на Данбасе.
![166619_original.jpg 166619_original.jpg](/img/v1/images/166619_original.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзін танк Т-72Б3 украінцы нават змаглі часова захапіць падчас баёў – і гэты танк як раз належаў 6-й расейскай танкавай брыгадзе. У танку была картка ўліку стрэльбаў шарагоўца Аляксея Бярэзіна.
![170138_original_e1503655687839.jpg 170138_original_e1503655687839.jpg](/img/v1/images/170138_original_e1503655687839.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А гэта як раз чалавек пад нумарам 1 на групавым фота ў палявым лагеры 6-й танкавай брыгады ў Растоўскай вобласці.
Брыгада страціла ў баях супраць украінцаў не адзін танк. Вось Т-72Б3, які быў цалкам знішчаны. Ён таксама носіць часовыя тактычныя абазначэнні ў выглядзе белага круга.
![44_e1503655734566.jpg 44_e1503655734566.jpg](/img/v1/images/44_e1503655734566.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зразумела, што расейскія журналісты выдавалі машыну за знішчаны ўкраінскі танк.
Палонныя
Больш за тое, некалькі жаўнераў брыгады нават часова трапілі ў палон да ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна «Данбас».
Відэа допыту палонных украінскімі жаўнерамі
У той час 6-я асобная танкавая брыгада яшчэ належала да 20-й агульнавайскавой арміі Заходняй вайсковай акругі РФ. Сярод палонных таксама ёсць тыя самыя жаўнеры з групавога фота зробленага ў лагеры ў Растоўскай вобласці – Іван Баданін (нумар 17) і Яўген Чарноў (нумар 10).
![55_e1503655850321.jpg 55_e1503655850321.jpg](/img/v1/images/55_e1503655850321.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![Яўген Чарноў у расейскай форме і з танкам са стандартным тактычным знакам 6-й асобнай брыгады Яўген Чарноў у расейскай форме і з танкам са стандартным тактычным знакам 6-й асобнай брыгады](/img/v1/images/555.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яўген Чарноў у расейскай форме і з танкам са стандартным тактычным знакам 6-й асобнай брыгады
А вось Іван Баданін каля помніка з танкам на тэрыторыі сваёй брыгады летам 2011 года. На помніку надпіс з поўным назовам 6-й асобнай брыгады.
![77_1.jpg 77_1.jpg](/img/v1/images/77_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Невядома, якія канкрэтна падраздзяленні 6-й асобнай танкавай брыгады едуць на вучэнні ў Беларусь, але відавочна, што брыгада мае традыцыі «гібрыднай вайны», сведчаць расследаванні http://sled-vzayt.livejournal.com/ і Atlantic Council’s Digital Forensic Research Lab.
belsat.eu