Крэмль адмовіўся выводзіць войскі з Прыднястроўя
Улады Расіі адхілілі прапанову Малдовы абмеркаваць вывад расійскіх войскаў з Прыднястроўя на сесіі Генасамблеі ААН у верасні.
![Вуліцы Ціраспаля. Фота: svoboda.org Вуліцы Ціраспаля. Фота: svoboda.org](/img/v1/images/36fc6e2e_220b_4c19_a86a_e874622cb36e_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вуліцы Ціраспаля. Фота: svoboda.org
У Расіі
адрэагавалі на просьбу Малдовы вывесці войскі з Прыднястроўя. Пра гэта паведамляе Руская служба “Радыё
Свабода”.
Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небензя назваў гэтую ініцыятыву "не надта сяброўскай і даволі нечаканай".
Нагадаем, 2 мая Малдова прызнала Прыднястроўе акупаванай тэрыторыяй. А парламент Малдовы ў ліпені прыняў заяву пра вывад расійскіх войскаў з Прыднястроўя.
Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў неканстытуцыйным знаходжанне расійскіх салдат на тэрыторыі прыднястроўскага рэгіёну рэспублікі.
Прыднястроўе, дзе пражывае пераважна рускамоўнае насельніцтва, абвясціла незалежнасць ад Малдавіі ў 1990 годзе. Міжнародная супольнасць лічыць так званую Прыднястроўскую рэспубліку часткай Малдавіі. Расія ж тлумачыць прысутнасць войскаў у Прыднястроўі "міратворчай аперацыяй".