Расія выслала 18 супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Маскве
Расія абвясціла персонамі нон грата 18 супрацоўнікаў прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Маскве.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ. Усе гэтыя дыпламаты павінны пакінуць Расію «ў бліжэйшы час».
У МЗС Расіі таксама адзначылі, што кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Расіі Маркусу Эдэрэру быў заяўлены рашучы пратэст з-за абвяшчэння персонамі нон грата 19 супрацоўнікаў пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры ЕС і пры Еўрапейскай Супольнасці па атамнай энергіі.
У ЕС выказалі шкадаванне ў сувязі з дзеяннямі Расі і назвалі высылку 18 дыпламатаў «неабгрунтаваным крокам»
Паводле «Медузы»