Расія аб'явіла 18 дыпламатаў ЕС персонамі нон грата

Таксама Расія звінаваціла ЕС у парушэнні Венскай канвенцыі.

nonhrata.jpg

Расійскае МЗС у якасці меры ў адказ на высылку 19 расійскіх дыпламатаў з Еўрасаюза аб'явіла персонамі нон грата 18 еўрапейскіх дыпламатаў.
«З расійскага боку заяўлена аб адказнасці ЕС за паслядоўнае разбурэнне архітэктуры двухбаковага дыялогу і супрацоўніцтва, якая стваралася дзесяцігоддзямі. Указана на неабходнасць няўхільнага захавання Еўрасаюзам патрабаванняў Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года», — гаворыцца ў заяве міністэрства.