Расіяніну Ягору Дуднікаву працягнулі тэрмін утрымання за кратамі яшчэ на два месяцы
Грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву тэрмін утрымання пад вартай у СІЗА ў Беларусі падоўжаны яшчэ на два месяцы, да лістапада, паведаміла РІА «Новости» крыніца, знаёмая з ходам следства.
«Утрыманне пад вартай Дуднікаву працягнулі яшчэ на два месяцы, гэта значыць да пачатку лістапада», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён таксама ўдакладніў, што па справе прызначаны экспертызы.
Дваццацігадовы Дуднікаў быў затрыманы 5 мая ў Мінску, куды
пераехаў жыць з Расіі восенню 2019 года. Тэрмін утрымання пад вартай Дуднікаву
раней быў падоўжаны да 6 верасня. У пастанове Следчага камітэта аб
адмове ў пераводзе расіяніна пад хатні арышт гаворыцца, што падазраванаму пагражае
пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш двух гадоў па артыкуле аб
арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — чатыры гады пазбаўлення волі.
Дзяржаўны тэлеканал Беларусі АНТ раней паведаміў, што Дуднікаў з'яўляўся адміністратарам аднаго з Telegram-каналаў, што прызнаныя экстрэмісцкімі.
Праваабаронцы прызналі Ягора Дуднікава палітычным зняволеным.