Адвакат: Суд над Сяргеем Ціханоўскім будзе доўгім
Абаронца палітвязня Наталля Мацкевіч выказалася пра гэта ў Твітары.

«Дзесяць з паловай тыдняў працягваецца судовы працэс над
Ціханоўскім і іншымі, — напісала Наталля Мацкевіч. — І скончыцца, як відаць, не хутка. Пытаюцца: ці ёсць яшчэ
сілы? Ёсць. У гэтым пакоі СІЗА-3 выпрацоўваецца столькі энергіі, што
можна б падключыць невялікую электрастанцыю і генераваць святло».
Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам,
Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем
Паповым пачаўся 24 чэрвеня ў Гомелі. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма, наўпрост у
будынку СІЗА. Палітвязняў вінавацяць у арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення
прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Усе яны былі затрыманыя яшчэ да выбараў.