Распачата новая крымінальная справа супраць «ТУТ БАЙ МЕДЫА»
Супраць «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Следчы камітэт распачаў новую крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале СК.
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб і работнікаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і іншых асобаў распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт.130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб.