Сайт Гомельскага аблвыканкама атрымае беларускую версію
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта размясціла ў інфармацыйнай сістэме «Тэндары» заданне па інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні сайтаў Гомельскага аблвыканкама.
Тэхнічнае заданне прадугледжвае стварэнне інфармацыйных матэрыялаў, фотаматэрыялаў пра жыццядзейнасць Гомельскай вобласці, выкананне работ (паслуг) па інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні сайтаў Гомельскай вобласці: gomel-region.by, goldring.gomel-region.by, invest.gomel-region.by, museum.gomel-region.by, smi.gomel-region.by, а таксама стварэнне беларускай версіі і версіі для інвалідаў і людзей з рознай ступенню адсутнасці зроку ці іншымі абмежаванымі магчымасцямі гледжання афіцыйнага сайта gomel-region.by
Замоўца вызначыў стварэнне наступнага аб’ёму інфармацыі:
Тэкставай інфармацыі — да 55 стандартных старонак у месяц;Фотаінфармацыі — да 18 фотанавін у месяц;
А таксама рэдагаванне і размяшчэнне на сайтах штомесяц:
Тэкставай інфармацыі — не менш за 100 стандартных старонак;Фотаінфармацыі — да 40 фатаграфій;Укладзеных файлаў — да 100;Пераклад на англійскую мову — не менш за 1 стандартную старонку тэксту.Пераклад на беларускую мову — не менш за 1 стандартную старонку тэксту.
Асвятленне палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, спартыўнай і іншых сфер жыццядзейнасці Гомельскай вобласці на сайтах Гомельскага аблвыканкама на працягу ўсяго 2017 года ацанілі ў 36620 BYN. Адзінае прапанова паступіла ад РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», якая ажыццяўляла суправаджэнне сайта Гомельскага аблвыканкама і раней. У параўнанні з мінулым годам кошт абслугоўвання сайта Гомельскага аблвыканкама быў зніжаны на 17%.
Адзначым, што стварэнне беларускай версіі сайта Гомельскага аблвыканкама раней не прадугледжвалася. У той жа час з тэхнічнага задання быў выключаны пункт па стварэнні відэаролікаў.
nashkraj.info