Сайт novychas.by заблакаваны. Працуе «люстэрка» novychas.online (абноўлена)
Сёння ўдзень з'явіліся праблемы з працай сайту novychas.by. Па меркаванні нашых тэхнічных спецыялістаў, сайт заблакаваны ААЦ.
Мы пераходзім на працу нашага «люстэрка» — novychas.online.
Калегі з REFORM.by паведамляюць, што ў іх пры спробе адкрыць старонку сайта ў Беларусі з'яўляецца паведамленне: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі"».
Варта заўважыць, што рэдакцыя выдання не атрымлівала якіх-кольвек папярэджанняў ці іншай інфармацыі пра тое, што сайт novychas.by нешта парушыў альбо нейкая інфармацыя ў ім была недакладнай. Мы спрабуем разабрацца ў сітуацыі.
Будзьце з намі на novychas.online!