Мінінфарм патлумачыў, чаму абмежаваны доступ да сайтаў «Новага Часу» і яшчэ двух СМІ

Доступ да інтэрнэт-рэсурсаў «Новы Час», «Deutsche Welle» і «Настоящее время» абмежаваны, паколькі гэтыя медыяпляцоўкі «распаўсюджвалі гіперспасылкі на экстрэмісцкія матэрыялы», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка міністра інфармацыі Андрэя Кунцэвіча.

image1_4_1_1.png

Першы намеснік міністра нагадаў, што арт. 19 Закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму забараняе распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы. Пры гэтым арт. 38 «Закона аб СМІ» вызначае прамую забарону на распаўсюд гіперспасылак на падобныя матэрыялы.

Сайты «Новага Часу», «Настоящего времени» і «Deutsche Welle» перасталі адкрывацца ў Беларусі ў чацвер. З-за мяжы і праз VPN яны да гэтага часу даступныя, адзначае «Еўрарадыё».