«Салдаты ХАМАС» адправілі ў мінскі аэрапорт толькі адзін ліст пра мініраванне

«Салдаты ХАМАС» адправілі ў мінскі аэрапорт толькі адзін ліст пра мініраванне борта «Ryanair», заўважае «Еўрарадыё».

boycy_hamas.png

Кампанія «Proton», чыю заяву раней можна было чытаць па-рознаму, дапоўніла яе словамі «the only e-mail». Цяпер адназначна: мэйл быў адзін — амаль праз паўгадзіны пасля таго, як мінскі дыспетчар пачаў пераконваць пілота сесці ў Мінску.
Пры гэтым Следчы камітэт сцвярджае, што лістоў было два і першы быццам бы прыйшоў за некалькі хвілін да таго, як самалёт увайшоў у беларускую паветраную прастору.
Кампанія «Proton» больш не каментуе інцыдэнт, бо сітуацыяй займаюцца ўлады Швейцарыі. Паводле звестак «Еўрарадыё», заява па «тэме лістоў» ад урадаў Швейцарыі ці Літвы будзе ўжо на гэтым тыдні.