Саміт трэцяга сектару
5–6 мая ў Празе напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства» прайшоў форум недзяржаўных арганізацый краін-партнёраў — Арменіі, Азербайджану, Беларусі,
Грузіі, Малдовы і Украіны.
Якую ролю можа і павінна адыгрываць незалежнае грамадства краінаў Еўрасаюза і постсавецкіх краін у ініцыятыве «Усходняе партнёрства»? Гэту праблему на працягу двух дзён абмяркоўвалі
дзесяткі прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, палітыкаў і экспертаў.

Хіба не ўпершыню адбылася такая прадстаўнічая сустрэча актывістаў незалежнага грамадства з постсавецкіх краін з іх калегамі з аб’яднанай Еўропы. Беларусь на форуме прадстаўлялі грамадскія
дзеячы, даследчыкі і праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Алесь Лагвінец, Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава і Ігар Леднік.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, кіраўнік чэшскага МЗС Карэл Шварцэнберг сказаў: «Увесь эксперымент «Усходняга партнёрства» будзе пустой абалонкай, калі ён застанецца
толькі дамовай паміж урадамі, якія змяняюцца. Але калі мы хочам стварыць сапраўднае «Усходняе партнёрства», тады ваша супрацоўніцтва будзе важнейшае за ўсё іншае».
Цікава адзначыць, што рабочыя групы форуму паводле зместу супадалі з тэматычнымі «платформамі», на якіх мяркуецца наладзіць супрацоўніцтва ў межах «Усходняга
партнёрства» паміж дзяржавамі, — гэта «Дэмакратыя і каштоўнасці», «Эканамічная канвергенцыя з Еўрасаюзам» , «Энергетычная
бяспека» і «Кантакты паміж людзьмі».