Шлях у Польшчу: фурам лепш аб’ехаць Дамачава
У сувязі з пачаткам рамонтных работ у міжнародным аўтадарожным пункце пропуску “Дамачава — Славатыча” з 14 мая ўведзена абмежаванне на праезд аўтатранспарту з агульнай масай большай за 5 тон па мосце цераз Заходні Буг. Будзе арганізаваны рух у адзіночным парадку з захаваннем мінімальнай дыстанцыі 50 метраў, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
У мэтах захаванасці функцыянавання маставога пераходу і арганізацыі бяспекі для руху аўтатранспартных сродкаў пагранкамітэт рэкамендуе грамадзянам абмежаваць свае паездкі цераз мяжу на гэтым напрамку на транспартных сродках, агульная маса якіх перавышае дапушчальныя межы, і пераарыентавацца на перасячэнне мяжы цераз іншыя пункты пропуску.