Польшчу ў верасні чакае нацыянальны рэферэндум
Прэзідэнт Польшчы падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму па пытаннях аднамандатных выбарчых акругаў, падаткаў і фінансавання палітычных партый.

Папярэдне, рэферэндум пройдзе 6 верасня.
На рэферэндуме грамадзянам Польшчы прапануюць адказаць на пытанне — ці падтрымліваюць яны ўвядзенне аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у Сейм.
Акрамя таго, яны змогуць выказаць згоду або нязгоду з бягучай схемай фінансавання палітычных партый.
Трэцяе пытанне будзе тычыцца ўвядзення агульнага прынцыпу рашэнні спрэчных пытанне ў інтэрпрэтацыі падатковага заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка.