Сілавікі затрымалі рэдактара самвыда «Веснікі»
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа, дзе затрыманы называе сам сябе рэдактарам самвыда «Веснікі».
Канкрэтная прычына
затрымання сілавікамі героя роліка не ўдакладняецца, паведамляе «М*дыязона».
Сам затрыманы на камеру распавядае, што ў 2020 годзе яго знаёмая прапанавала яму рабіць газету, «якая пашыралаб апазіцыйныя матэрыялы», і ён, нібыта, пагадзіўся.
«Я ў гэтых выданнях выконваў ролю як бы рэдактара: пісаў артыкулы і рэдагаваў тэксты іншых аўтараў. У чым заключалася мая праца: многія тэксты браліся або з галавы, або з іншых экстрэмісцкіх матэрыялаў, і трэба было іх максімальна спрасціць, каб яны сталі зразумелыя людзям. Вось такое вось і з'яўляліся маёй працай», — распавёў ён.
Паводле слоў затрыманага, усяго ён атрымаў за сваю працу каля 700 долараў, а ў апошнія паўгода не атрымліваў грошай.
«Веснікі» — друкаваны самвыд, які аб'ядноўвае аднайменныя рэгіянальныя самвыды. Усяго на тэлеграм-канал «Веснікаў» былі падпісаныя крыху больш за 300 чалавек.