Зноў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку
Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі. Гэта стала вядома з праўладных тэлеграм-каналаў.
![2_dsc_7167_16.jpg 2_dsc_7167_16.jpg](/img/v1/images/2_dsc_7167_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На праўладных
тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з Настай. На ім яна «прызнаецца»
ў тым, што нібыта «атрымлівала фінансаванне ад замежных арганізацый».
Насту Лойку нядаўна ўжо затрымлівалі. Гэта здарылася пасля суда над анархістамі 6 верасня. Тады яна правяла за кратамі 30 сутак. Пазней яна расказвала, у якіх умовах яе трымалі на Акрэсціна: «Мне вельмі пашанцавала — мяне не білі (два разы была на мяжы, як мне падавалася, у Фрунзенскім РУУСе) і ўсе суткі я прасядзела ў непалітычнай камеры (то-бок святло на ноч выключалі і пераклічку па начах не рабілі)», — распавяла яна.
![Праваабаронца Наста Лойка выйшла на волю Праваабаронца Наста Лойка выйшла на волю пасля 30 сутак за кратамі](/img/v1/images/photo_2022_10_06_19_23_30.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
З Насты месяц таму знялі абвінавачванні па справе праваабаронцаў. А цяпер закідаюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
![Ціханоўская заявіла, што рэжым кажа пра амністыі толькі, калі спрабуе гандляваць закладнікамі Святлана Ціханоўская: «Не дайце рэжыму зрабіць яго паводзіны нормай»](/img/v1/images/nasta_lojka_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)