Пяцігадовы сын Джорджа і Амаль Клуні намаляваў турму для Пуціна
Адвакатка Амаль Клуні распавяла пра малюнак сына падчас свайго публічнага выступу ў Нью-Ёрку.
Пяцігадовы сын
галівудскага акцёра Джорджа Клуні і яго жонкі, брытанскай адвакаткі Амаль Клуні
намаляваў турму для Уладзіміра Пуціна, кіраўніка Расіі, што распачала вайну ва
Украіне, піша korrespondent.net.
Паводле слоў Амаль Клуні, яе дзеці, пяцігадовыя двайняты Эла і Аляксандр «не зусім разумеюць бягучыя падзеі», але яе сын сочыць за яе працай.
— Мой сын днямі намаляваў турму, і сказаў: «Пуцін павінен быць тут». Я сапраўды думаю пра тое, што праз некалькі гадоў, калі ім будзе больш за 5 гадоў, яны пачнуць даведвацца пра некаторыя з гэтых праблем, пра якія мы гаворым, і пра тое, што адбываецца ў свеце. Ведаеце, калі яны нас спытаюць: «Што вы з гэтым зрабілі? Што вы сказалі з гэтай нагоды?», я думала аб тым, якім будзе мой адказ. І я спадзяюся, што мне будзе ім што сказаць, — сказала Амаль Клуні.
Джорджам і Амаль Клуні ў канцы 2016 года заснавалі Фонд «Клуні за справядлівасць» — дзеля абароны правасуддзя ў залах суда, аўдыторыях і супольнасцях па ўсім свеце.
Як пісаў «Новы Час», Фонд «Клуні за справядлівасць» у канцы верасня прысудзіў прэмію The Albie Awards 2022 у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі» беларускаму праваабарончаму цэнтру Вясна. Прэмію атрымала Аліна Стэфановіч — жонка зняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Тады ў святочнай цырымоніі ўручэння прэміі ў Нью-Ёрку ўзялі ўдзел спевакі і спявачкі, акторы, бізнесоўцы і мадэлі — у тым ліку, Джулія Робертс, Мэрыл Стрып, Джон Олівер, Дуа Ліпа, Джон Красінскі, Сіндзі Кроўфард.