Праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч зноў абраны віцэ-прэзідэнтам FIDH

Беларускі праваабаронца, палітзняволены Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH). Гэта адбылося 27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэса FIDH.

fidh_2022.jpg

Падчас адкрыцця Кангрэсу FIDH партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

 «Асобна хацеў бы падзякаваць сваім братам і сёстрам-праваабаронцам за іх салідарнасць і падтрымку ўсіх пазбаўленых свабоды праваабаронцаў у свеце, і, канешне, мяне асабіста.

Праваабарончая салідарнасць — магутная сіла, і я веру, што хутка змагу далучыцца да вас, каб разам крочыць па гэтым нялёгкім шляху да сусветнай гармоніі, любові і міру», — адзначыў у звароце Валянцін Стэфановіч.


Нагадаем, Сябра Рады Праваабарончага цэнтру «В*сна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча арыштавалі 14 ліпеня 2021 года. У той дзень да Валянціна з вобшукам прыйшлі сілавікі, канфіскавалі ўсю тэхніку, а самога праваабаронцу павезлі на допыт, пасля чаго змясцілі пад варту. 



Дэлегаты FIDH сабраліся перад парыжскай мэрыяй, каб запатрабаваць вызвалення зняволеных праваабаронцаў па ўсім свеце

Дэлегаты FIDH сабраліся перад парыжскай мэрыяй, каб запатрабаваць вызвалення зняволеных праваабаронцаў па ўсім свеце