Палітзняволены журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю

Выйшаў з калоніі журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч. Ён цалкам адбыў пакаранне, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_10_27_19_55_14.jpg

У жніўні 2021 года іванаўскі суддзя Кудласевіч агучыў вырак журналісту — паўтара года калоніі. Яго прызналі вінаватым ў паклёпе, абразе Лукашэнкі і двух міліцыянтаў з-за паведамленняў у вайберы.

Да суда Гардзіевіч некалькі месяцаў правёў пад хатнім арыштам. Сваёй віны на судзе ён не прызнаў.

27 кастрычніка ён выйшаў са шклоўскай калоніі №17, бо цалкам адбыў пакаранне.