Затрыманы Юрась Меляшкевіч

У Ваўкавыску сёння, 27 кастрычніка, затрымалі Юрася Меляшкевіча, паведамляе тэлеграм-канал «Historyja».

meljaszkevicz_1.jpg

Юрась Меляшкевіч апошнім часам займаўся захаваннем і папулярызацыяй нашай спадчыны. Ён удзельнічаў у арганізацыі летніка па аднаўленні старых могілак у вёсцы Ізабелін, ладзіў летнік па прыборцы руін пахавання Бохвіцаў у маёнтку ў Падароску.


Юрась Меляшкевіч быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Раней, да ліквідацыі арганізацыі Вярхоўным судом, ён быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «БНФ „Адраджэнне“»,  актывістам Руху «За Свабоду».