Былую каардынатарку страйкама БДУ і яе мужа-пчаляра адправілі за краты
Міхаіла і Святлану Волчак затрымалі 19 кастрычніка пасля ператрусу. Стала вядома, што іх арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна.
![Святлана Волчак Святлана Волчак](/img/v1/images/svjatlana_volczak.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Волчак
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, пратаколы на Святлану і Міхаіла склалі за «непадпарадкаванне міліцыянтам» (арт. 24.3 КаАП).
Таксама праваабаронцы паведамілі, што сваякоў Волчакаў не пусцілі на судовы працэс. «Суткі» Міхаіл і Святлана адбываюць у іванаўскім ІЧУ.
![Затрыманыя Міхал і Святлана Волчак. Затрыманыя былая кіраўніца страйкаму БДУ Святлана Волчак і яе муж Міхал](/img/v1/images/mihail_svjatlana_volczak.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ, якую звольнілі ў верасні мінулага году. Яе з мужам неаднаразова затрымлівалі пасля 2020 году. Міхаіл — грамадскі актывіст і апантаны пчаляр, які арганізаваў смарт-пасеку БЖ-БЖ, займаўся гарадскім пчалярствам і ладзіў анлайн-курсы для пачаткоўцаў, хто цікавіўся пчоламі.
![Святлану Волчак, каардынатарку страйкама БДУ, звольнілі, але яна ні пра што не шкадуе Святлану Волчак, каардынатарку страйкама БДУ, звольнілі, але яна ні пра што не шкадуе](/img/v1/images/106455062_4018972608175208_2285760821274575088_o.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)