Затрыманыя былая кіраўніца страйкаму БДУ Святлана Волчак і яе муж Міхал
Учора ўвечары, 19 кастрычніка, былі затрыманыя Міхал і Святлана Волчак.
Міхаіл — грамадскі актывіст і апантаны пчаляр, які арганізаваў смарт-пасеку БЖ-БЖ, займаўся гарадскім пчалярствам і ладзіў анлайн-курсы для пачаткоўцаў, хто цікавіўся пчоламі.
Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ.
Вядома, што пасля ператрусу на вуліцы засталіся іх кот з сабакам.
Міхаіла і Святлану Волчак ужо неаднаразова затрымлівалі пасля 2020 года.