Сілавікі змогуць атрымліваць асабістыя даныя без пісьмовай згоды

Сёння, 16 красавіка, Палатай прадстаўнікоў ухваленыя папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі. 

img_2268_1_logo.jpg

Сёння на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу быў прыняты ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", паведамляе onliner.by.

Сам законапраект прапануе аднесці органы ўнутраных спраў да ваенізаваных арганізацый, замацаваць падставы і межы абмежавання галоснасці рэалізацыі функцый органаў унутраных спраў, стварыць падраздзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і міжтэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі, удасканаліць падставы і парадак прымянення спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, выкарыстання зброі.

Акрамя таго, дакументам прапануецца надзяліць органы ўнутраных спраў правамі на бязвыплатнае атрыманне без пісьмовай згоды фізічных асоб звестак з інфармацыйных сістэм, у тым ліку тых, якія змяшчаюць персанальныя даныя.