Палата прадстаўнікоў ухваліла адмену адвакацкіх бюро і індывідуальнай практыкі

Законапраект выклікаў вялікі розгалас у адвакацкім асяроддзі, калі выявілася, што рыхтаваўся ён цішком ад саміх адвакатаў, паведамляе «Еўрарадыё».

16 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці».

Гэты законапраект выклікаў вялікі розгалас у адвакацкім асяроддзі, калі выявілася, што рыхтаваўся ён цішком ад саміх адвакатаў. Дзмітрый Лаеўскі атрымаў вымову ад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за публічную крытыку гэтага законапраекта.

У новым законе ад асобы, якая плануе стаць адвакатам, ужо не патрабуецца абавязковы трохгадовы стаж па спецыяльнасці. Уводзіцца спрошчаны парадак стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага іспыту для прэтэндэнтаў з ліку былых суддзяў, пракурораў ды іншых работнікаў праваахоўных органаў.

Таксама ў новым законе адмяняецца дзейнасць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна. Гэта значыць, што адвакаты будуць дзейнічаць толькі ў складзе дзяржаўных юрыдычных кансультацый.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: